Багатымі на візіты выдаліся апошнія дні 2011 года для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот. Вось і 30 снежня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ва ўстанову завіталі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Іваноў, памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Леанід Сматрыцкі і старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін.
Субота, 28.1.2012



















