Не забяспечылі “Чыстай вадой”

1406132816_pitevaya_voda._kakoy_ona_dolzhna_bytКалегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праведзенага ў 2015 годзе аўдыту эфектыўнасці выканання ў Асіповіцкім раёне мерапрыемстваў Дзяржаўнай і абласной праграм па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2011-2015 гады, захавання іх выканаўцамі заканадаўства.

З-за недастатковага фінансавання па стане на 1 снежня 2015 года завяршылі толькі 9 з 12 запланаваных мерапрыемстваў па забеспячэнні жыхароў цэнтралізаваным водазабеспячэннем, пітной вадой нарматыўнай якасці і сістэмамі гаспадарча-бытавога водаадвядзення. Пры гэтым выканаўцамі праграм дапушчаны неэфектыўныя выдаткі, у тым ліку “замарожванне” дзяржаўных сродкаў у незапатрабаваную праектна-каштарысную дакументацыю і недабудаваныя аб’екты.

У выніку ўзаемадзеяння Камітэта з органамі ўлады больш чым на 3 млрд рублёў зменшаны кошт будаўніцтва станцыі абезжалезвання, што дазволіла забяспечыць яе своечасовы ўвод у эксплуатацыю. Таксама спынены шэраг парушэнняў у дзейнасці Асіповіцкага прадпрыемства “Водаканал”. Органам кіравання для прыняцця мер унесены і знаходзяцца на кантролі прапановы па навядзенні парадку.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *