За мужнасць і самаадданую працу

lkkУшанаванне былых работнікаў РАУС, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылося ў райаддзеле міліцыі.

Тры дзясяткі гадоў таму ахоўваць грамадскі парадак на месцы катастрофы адправіліся 16 супрацоўнікаў РАУС.

За мужнасць і самаадданую працу ў эпіцэнтры аварыі выказаў словы павагі і ўручыў ветэранам міліцыі падзячныя лісты часова выконваючы абавязкі начальніка райаддзела Аляксандр КРАСНОЎ, а старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў ОУС і УВ РАУС Аляксандр ЮШКЕВІЧ падарыў ім памятныя сувеніры.

Ліквідатары падзяліліся першымі ўражаннямі, якія адчулі на Чырнобыльскай зямлі, успамінамі, якія, здаецца, назаўсёды звязалі сведкаў тых трагічных падзей.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email
Сканеры для офиса сканер Panasonic kv-s1037-x цена характеристики, цена, сканирование документов.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *