Адбыўся хрэсны ход праваслаўных вернікаў

vern2 і 3 мая ў чарговы раз па блаславенні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага САФРОНІЯ адбыўся хрэсны ход праваслаўных вернікаў, прымеркаваны да дня святкавання Бялыніцкай іконы Божай Маці .

Традыцыя ўшанавання цудатворнага абраза праходзіць 25 красавіка, але сёлета гэтая дата прыпала на перадвелікодны тыдзень.

Вернікі пачалі хрэсны ход з малебна ў саборы Трох Свяціцеляў Магілёва і да Бялынічаў прайшлі праз усе буйныя населеныя пункты: Прысна, Сумарокава, Княжыцы, Ермалавічы, Вішоў, Нежкаў, Свяцілавічы, Запакулле.

Раніцою 3 мая настаяцель Вішоўскай царквы ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Павел адслужыў для вернікаў і паломнікаў вадасвятны малебен.

Завяршыліся святкаванні ўрачыстай Літургіяй у храме ў гонар Бялыніцкай іконы Божай маці. Узначаліў богаслужэнне епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

pavel episk

 

Руслан ЗУБРЫЦКІ,

жыхар Бялынічаў:

— У хрэсным ходзе ўдзельнічаю трэці раз. Канечне, каб прайсці гэты шлях, патрэбна многа фізічных і маральных сіл. Я паклапаціўся пра зручны абутак, ваду. Зараз у мяне цяжар у нагах і незвычайная лёгкасць, адчуванне свята на душы.

Галіна ІЛЬІНА,

жыхарка аграгарадка Вішоў:

— Я таксама ўдзельнічаю ў хрэсным ходзе не першы раз, але далучаюся да паломнікаў у Вішове. Разам са мной у гэты раз ішлі некалькі прыхажанак нашага храма ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Мы дакрануліся да святыні, пабылі на ўрачыстай службе. Настрой такі, нібыта толькі спусціліся з нябёсаў. Нават стомленасці не адчуваю!

iduc

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *