Несмяротная рота

Семдзясят адзін год таму скончылася самая крывавая вайна ХХ стагоддзя. Гэта была перамога ў вайне, якая стала суровым выпрабаваннем народнага духу, воінскай доблесці і згуртаванасці. Немагчыма змерыць веліч подзвігу, здзейсненага нашым народам.

Дзень Перамогі – гэта памяць сэрца, якую беражліва захоўвае кожная беларуская сям’я, гэта тое, што яднае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.

Мы кажам сардэчны дзякуй усім Салдатам Вялікай Перамогі за гераізм, мужнасць і доблесць, за наша мірнае жыццё! Нашчадкі, мы ў неаплатным даўгу перад імі і зробім усё магчымае, каб навечна захаваць памяць аб іх, трымаючы духоўнае раўненне на прадзедаў, дзядоў і бацькоў!

Дзень ПЕРАМОГІ

“Ён успамінамі баліць,

Ды кожны раз такі чаканы.

У сэрцы кожны крок

грыміць —

Ідуць па плошчы ветэраны.

Яны ўсе з вайны — радня,

Адны салдат зраднілі

раны…

Зноў бацькі светлае імя

Слязою скоціцца

ў мамы”.

(Уладзімір Марудаў)

З сённяшняга нумара “Зара над Друццю” прапаноўвае чытачам патрыятычны праект “Несмяротная рота”, друкуючы архіўныя фотапартрэты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, нашых землякоў. Памяць пра іх у нашых сэрцах назаўсёды! Яна – як неўміручая наша зямля, як вечнае яркае сонца над ёй!

Ураджэнец вёскі Стадолішча Аляксандр Антонавіч КАВЕЦКІ, 1921 года нараджэння, прапаў без вестак у жніўні 1944 года.

p1

Ураджэнец вёскі Вялікі Кудзін, старшы сяржант Васіль Сцяпанавіч БУДКЕВІЧ, 1917 года нараджэння, загінуў 15 кастрычніка 1944 года ў Латвіі.

p2

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *