Нізкі паклон вам, ветэраны!

shevcovКолькі б гадоў ні мінула з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, не забудуцца нашчадкі на святасць Подзвігу яе ветэранаў. У раёне завяршылася рэспубліканская грамадзянска-патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран”.

Ініцыятарам яе стала ГА “Беларускі фонд міру”. Акцыя была накіравана на ўмацаванне патрыятычнага духу моладзі, выхаванне такіх каштоўнасных арыенціраў, як мір і дабрабыт. Бялыніцкія ўдзельнікі яе, сярод якіх і члены пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, наведалі 19 ветэранаў нашага раёна, выказалі ім падзяку за магчымасць спакойна жыць і працаваць на роднай, свабоднай зямлі, пацікавіліся іх пасляваеннымі гадамі, сённяшнім днём, пажадалі здароўя і добрага настрою. Шыльды з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!” былі ўсталяваныя на дамах салдатаў Перамогі.

Анастасія МАКЕЕВА.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *