Не пакідайце дзяцей адных!

deti-emblemaЗ 11 мая па 1 чэрвеня ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Яе асноўнай мэтай з’яўляецца папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, падрыхтоўка навучэнцаў да бяспечнай жыццядзейнасці.

Акцыя будзе праводзіцца ў 3 этапы.

Першы этап прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Ён пройдзе з 11 па 15 мая для мнагадзетных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Другі этап пройдзе з 16 па 30 мая ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, у дашкольных установах, а таксама ў пачатковых класах школ у выглядзе бацькоўскіх сходаў.

Трэці этап акцыі пачнецца 31 мая і скончыцца 1 чэрвеня. Ён традыцыйна ўключае ў сябе правядзенне шэрагу такіх мерапрыемстваў, як дэманстрацыя пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, конкурсы малюнка на асфальце “Захаваем разам” і іншыя, накіраваныя на навучанне дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Пераможцы конкурсаў абавязкова атрымаюць ад выратавальнікаў прызы. Прыходзьце, будзе весела і пазнавальна!

Эдуард АТРАШКОЎ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *