Бацька не змаўчаў, сын не дараваў

imagesЖыхар Стараселля даўно меў з бацькам дрэнныя адносіны з-за таго, што той час ад часу жыў на дзве сям’і. Кропка невяртання да нормы ў іх адносінах надышла ў адзін са снежаньскіх вечароў мінулага года.

Хвалю гневу ў хлопца выклікалі непаважлівыя адносіны бацькі да маці. Узнікла сварка, падчас якой сын ударыў бацьку рукой па галаве, і той паваліўся на падлогу. “Не забіў у дзяцінстве, дык цяпер заб’ю”, – буркнуў ён на адрас сына. Гэтыя словы і сталі апошняй кропляй у чашы цярпення хлопца. Падышоўшы да бацькі, ён стукнуў яго нагой па твары.

Чэрапна-мазгавая траўма, пераломы і вывіхі сківіцы, кровазліцці губы і вока, іншыя цялесныя пашкоджанні – такі вынік высвятлення адносінаў паміж роднымі людзьмі.

Раённы суд прызнаў 26-гадовага старасельца вінаватым па ч 1 арт 149 Крымінальна кодэкса Беларусі “Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання” і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу на 6 300 000 рублёў.

Час пакажа, ці зменяцца адносіны бацькі з сынам у лепшы бок, але апошні, хоць і чыстасардэчна раскаяўся ў зробленым злачынстве, запэўніў, што мірыцца з бацькам не збіраецца.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *