22 чалавекі пражываюць на тэрыторыі раёна без дакументаў

На сённяшні дзень 22 чалавекі пражываюць на тэрыторыі раёна без дакументаў, якія сведчаць асобу, альбо па пашпартах грамадзян СССР узору 1974 года, што супярэчыць дзеючаму заканадаўству.

Дадзеная катэгорыя грамадзян можа аказацца па-за Рэгістрам насельніцтва, што выклікае мноства праблем пры ажыццяўленні разнастайных адміністрацыйных працэдур па пытаннях працаўладкавання, атрымання заробку, грашовых дапамог, заключэння ці скасавання шлюбу, рэгістрацыі дзяцей, атрымання медыцынскай дапамогі і гэтак далей.

Каб пазбегнуць непрыемных жыццёвых сітуацый, грамадзянам з гэтай катэгорыі рэкамендуецца звярнуцца да супрацоўнікаў групы па грамадзянству і міграцыі РАУС для атрымання пашпарту альбо звязацца па тэлефоне 51-776.

Вольга ШАЎЧОНАК,

ст. інспектар ГГіМ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *