Прайшоў справаздачны канцэрт Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў

matreshki

Нястрымнай энергіяй і моцным зарадам пазітыву напоўніў сэрцы гледачоў справаздачны канцэрт настаўнікаў, навучэнцаў і творчых калектываў ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

Да глыбіні душы ўразілі гасцей мерапрыемства галавакружныя танцы і залівістыя спевы дзяцей, выступленні гітарыстаў, піяністаў, цымбалістаў… Больш за 30 музычных і харэаграфічных нумароў былі прадстаўлены на справаздачным канцэрце. Радавала і арганізаваная ў фае РЦК выстава работ дэкаратыўна-ўжытковага і выяўленчага мастацтваў.

Аб творчым патэнцыяле, поспехах і спадзяваннях навучэнцаў і настаўнікаў ДШМ чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Анастасія МАКЕЕВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *