Тавар не для дзяцей

Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС правялі мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне фактаў продажу алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнім жыхарам раёна.

У ходзе рэйду былі выяўлены 2 факты продажу піва непаўналетнім у магазінах райста “Ивушка” і “Явор”. На прадаўцоў складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч 6 арт. 12.17 КаАП Беларусі. Па выніках разгляду пратаколаў адміністрацыйнай камісіяй райвыканкама парушальнікам давядзецца выплаціць па 20 базавых велічынь штрафу, што складае 4 200 000 рублёў.

Святлана ДРАЧОВА,

спецыяліст ІСН РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *