Збалансаванасць бюджэту ў полі зроку

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці прынятых у галіне мер па збалансаванасці мясцовых бюджэтаў, аптымізацыі расходаў і даўгавых абавязацельстваў, а таксама выкананні заканадаўства пры аказанні дзяржаўнай падтрымкі.

Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, у напружаных умовах выканання бюджэту вобласці не ўсімі мясцовымі органамі ўлады выконваецца ўстаноўлены парадак прадастаўлення бюджэтных пазык, гарантый па крэдытах банкаў. Дапушчаны рост даўгавых абавязацельстваў, пратэрмінаванай запазычанасці па вяртанні ў бюджэт пазык, сродкаў па выкананых гарантыях і іншыя негатыўныя тэндэнцыі.

Магілёўскаму аблвыканкаму, гаррайвыканкамам і іх фінансавым органам унесена шэраг прапаноў па забеспячэнні доўгатэрміновай бюджэтнай устойлівасці рэгіёну. Прыняцце мер узята на кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *