Выбраны дэлегаты Бялыніччыны

Удзел у рабоце пятага Усебеларускага народнага сходу ў якасці дэлегатаў прымуць 2,5 тысячы чалавек з усіх куткоў Беларусі.

Магілёўшчыну на ім прадставяць 350 дэлегатаў. У гэтым ліку і сем прадстаўнікоў Бялыніцкага раёна.

20 мая адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні і выбранні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў Мінску 22 – 23 чэрвеня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр АГЕЕЎ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА.

pres

Нагадаем, што папярэднічала раённаму сходу актыўная падрыхтоўчая праца, адным з важнейшых мерапрыемстваў якой стала кампанія па вылучэнні ўпаўнаважаных на раённы сход, што праходзіла ў працоўных калектывах, грамадскіх аб’яднаннях і на сходах па месцы жыхарства. Выбраным упаўнаважаным даручана адказная місія: вылучыць і аддаць свой голас за сем самых дастойных прадстаўнікоў раёна – дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу.

Сярод упаўнаважаных на раённы сход прадстаўнікі ўсіх сфер і галін народнагаспадарчага комплексу, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы і працоўная моладзь, вядомыя далёка за межамі Бялыніччыны кіраўнікі: дырэктары ПМК №241 Уладзімір РАМАНЕНКА, жылкамгаса – Віктар ІВУЛЁЎ, пратэінавага завода – Юрый МАРЦІНКОЎ, ПЛ № 17 – Аляксандр ПЕКУР, галоўны ўрач ЦРБ – Павел МАНЬКО, настаўнікі СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Алеся БУНАКОВА, СШ № 2 Наталля СІМАКОВІЧ, члены ветэранскага аб’яднання на чале са старшынёй яго Яўгенам ЧАРНЯКОВЫМ, прадавец Старасельскага магазіна райста Галіна СЕМАШКЕВІЧ, загадчык Ланькаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына ЕМЯЛЬЯНАВА…

Адкрыў і вёў форум упаўнаважаных намеснік старшыні раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу Андрэй ГАНЧУК.

У адпаведнасці з прынятым парадкам дня, справаздачу аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2011 – 2015 гады зрабіў старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка. Мікалай Міхайлавіч падкрэсліў асаблівую адказнасць дэлегатаў, якія на пятым Усебеларускім народным сходзе з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства будуць абмяркоўваць стратэгію далейшага развіцця краіны, мэты і прыярытэты фарміравання гэтай комплекснай праграмы чарговай пяцігодкі. Бягучы год, адзначыў кіраўнік раёна, павінен стаць пераломным у пераадоленні ўсіх негатыўных тэндэнцый у эканамічнай сферы, а бялынічане абавязаны разам з усім насельніцтвам Беларусі, як і ў папярэдняй пяцігодцы, прадэманстраваць арганізаванасць, ініцыятыву, мабілізацыю ўсіх рэсурсаў і сваё ўменне эфектыўна гаспадарыць, далей ісці па шляху паступальнага руху наперад.

Кажучы пра накірункі і вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў мінулай пяцігодцы, Мікалай Кадаценка адзначыў, што заданні яе калектывы раёна выканалі, многае дасягнута як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы, што гэтыя гады былі перыядам дынамічнага развіцця. Напрыклад, адным з яскравых вынікаў паспяховай рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы па падтрымцы вёскі стала пабудова на Бялыніччыне 7 сельскіх паселішчаў новага тыпу – аграгарадкоў, якія маюць сучасную сацыяльна-побытавую, камунальную і вытворчую інфраструктуры.

Выступоўца падкрэсліў, што ў 2011 – 2015 гадах выконваліся асноўныя задачы па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці, укараненні новых тэхналогій, асваенні выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі, стварэнні спрыяльнага асяродку для жыццядзейнасці з развіццём інфраструктур райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.

Харчовую бяспеку і сацыяльную стабільнасць грамадства, экспартны патэнцыял краіны вызначае сельская гаспадарка. Для павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу машынна-трактарныя паркі сельгас-прадпрыемстваў раёна штогод папаўняюцца сучаснай энерганасычанай тэхнікай, абсталяваннем, агрэгатамі. У жывёлагадоўчай галіне праведзена мадэрнізацыя малочна-таварных комплексаў і ферм, 15 з якіх абсталяваныя даільнымі заламі. За гэты перыяд вытворчасць малака дасягнула 124 працэнтаў, мяса – 103,7, зерня – 122, бульбы – 111,6.

Будаўнічыя арганізацыі раёна за пя-цігодку выканалі падрадныя работы на 755 міль-ярдаў рублёў пры запланаваных 459, уведзена ў эксплуатацыю 35,3 тысячы квадратных метраў жылля.

У 2014 го-дзе быў праведзены капітальны рамонт будынка кінатэатра “Зорка”, які абсталяваны сучаснай відэатэхнікай, летась – раённага мастацкагага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Таксама за час прайшоўшай пяцігодкі былі капітальна адрамантаваныя памяшканні дзіцячага, хірургічнага, радзільнага, прыёмнага, фізіятэрапеўтычнага аддзяленняў, тэрапеўтычнага корпуса, працэдурнага кабінета… На гэтыя мэты затрачана больш за 13 млрд рублёў.

У галіне гандлю створана сістэма зручных магазінаў крокавай даступнасці і дысконтных. У цэлым жа гандлёвыя паслугі жыхарам раёна аказваюць 180 магазінаў.

На Бялыніччыне забяспечана магчымасць аказання шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт жыхарам кожнага паселішча з насельніцтвам больш за 1,5 тысячы чалавек. Праводзіцца работа па забеспячэнні высокай якасці, максімальнага задавальнення попыту на паслугі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій усіх катэгорый карыстальнікаў. З 2013 года ў раёне ажыццяўляецца мадэрнізацыя тэлефоннай сувязі з пераводам яе на оптыка-валаконную лінію.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей”, што ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года, на сёння больш за 40 мнагадзетных бялыніцкіх сем’яў скарысталіся магчымасцю прызначэння сямейнага капіталу ў памеры па 10 тысяч долараў ЗША.

За прайшоўшую пяцігодку арганізацыямі раёна далучана ў асноўны капітал паўтара трыльёна рублёў інвестыцый пры плане 1,4 трыльёна.

Забяспечвалася станоўчае сальда гандлю таварамі і паслугамі, асвойваліся новыя рынкі збыту, ствараліся ў тым ліку і экспартаарыентаваныя прадпрыемствы.

Сацыяльна арыентаваная палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, дае магчымасць кожнаму ўласнай працай ствараць свой дабрабыт. У той жа час непрацаздольныя і маючыя патрэбу забяспечаны надзейнай сацыяльнай абаронай. Тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляюцца разнастайныя віды матэрыяльнай падтрымкі.

Аб упэўненасці бялынічан у заўтрашнім дні сведчыць і павелічэнне нараджальнасці. Гэты паказчык у нас вышэйшы за адпаведны сярэднеабласны ўзровень.

Спыніўся кіраўнік раёна ў сваім выступленні і на задачах бягучага года. Адной з асноўных з’яўляецца скарачэнне не менш як на 25 працэнтаў затрат на вытворчасць адзінкі прадукцыі, нарошчванне экспарту тавараў і паслуг, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове і за кошт замежных крыніц, працаўладкаванне грамадзян на новыя створаныя рабочыя месцы.

Аб дасягненнях прайшоўшай пяцігодкі на прыкладзе сваіх калектываў паведамілі ўдзельнікам раённага сходу ўпаўнаважаныя настаўніца СШ № 2 Наталля Сімаковіч, дырэктар ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Юрый Марцінкоў, намеснік старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па ідэалагічнай рабоце Міхаіл СКУСАЎ, дырэктар клубнай сістэмы Святлана КАНДРАЦЬЕВА.

Перад ўпаўнаважанымі з прамовамі таксама выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Агееў і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

qdgg

Нарэшце наступіў чаканы хвалюючы момант раённага сходу ўпаўнаважаных – выбранне дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Адпаведна квоце, Бялыніччыну на гэтым высокім форуме прадставіць дэлегацыя з 7 чалавек. Прапанаваныя ўпаўнаважанымі кандыдатуры добра вядомыя ў раёне, карыстаюцца ў бялынічан заслужанымі асабістай руплівай працай аўтарытэтам і павагай:

preds

старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка

 

ag

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай парламенцкай камісіі па аграрнай палітыцы Аляксандр Агееў

 

rom

дырэктар ПМК №241 Уладзімір Раманенка

 

 

drozd

дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль Драздоў

 

sem

прадавец Старасельскага магазіна райспажыўтаварыства Галіна Семашкевіч

 

lap

 галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма”, дэлегат трэцяга Усебеларускага народнага сходу Валянціна Лапацентава

bold

 дырэктар СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу Таццяна Балдышэўская

Пасля дэтальнага персанальнага абмеркавання кожнай кандыдатуры ўпаўнаважаныя правялі паіменную працэдуру адкрытага галасавання, у выніку якога ўсе вылучаныя кандыдаты адзінагалосна названы дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу.

Затым упаўнаважаныя абмеркавалі і таксама адзінагалосна прынялі Зварот сходу ўпаўнаважаных Бялыніцкага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу да жыхароў Бялыніцкага раёна.

Обращение районного собрания уполномоченных по избранию участников пятого Всебелорусского народного собрания

Мы, представители Белыничского района, основываясь на конституционных принципах народовластия, осознавая свою ответственность за настоящее и будущее нашей страны, заслушав доклад председателя Белыничского районного исполнительного комитета, выступления представителей трудовых коллективов и общественности, отмечаем:

Главной целью социально-экономического развития Белыничского района, определенной Программой на 2011-2015 годы, являлось совершенствование социально-экономических отношений, повышение конкурентоспособности экономики и достижение основных показателей социально-экономического развития региона. Результатом реализации Программы, несмотря на воздействие крайне неблагоприятных внешних факторов, стало сохранение социальной стабильности и качества жизни населения.

За прошедшую пятилетку сделано многое.

Индекс роста производства промышленной продукции в сопоставимых ценах к уровню 2010 г. составил 571,7 процента при задании, установленном Программой, 164,6 процента.

В сельскохозяйственных организациях района насчитывается 39 животноводческих объектов, в том числе 24 молочно-товарных фермы, из которых 15 оборудованы доильными залами, и один животноводческий комплекс по откорму КРС. Индекс роста валовой продукции в сельскохозяйственных организациях района за прошедшую пятилетку составил более 108 процентов.

Строительными организациями района за пятилетку выполнено подрядных работ на сумму 755 млрд рублей при задании 459 млрд рублей. Объемы жилищного строительства за этот период составили более 35 тысяч квадратных метров.

В 2011-2015 годах организациями негосударственной формы собственности организованы новые виды деятельности: производство москитной сетки, товарного бетона, пластмассовых изделий для упаковывания товаров, производство столярных изделий и изделий из дерева.

Обеспеченность населения торговыми площадями в целом по району составляет 620 кв метров на 1000 жителей при нормативе 600 кв метров на 1000 жителей.

В ходе пятилетки проведены капитальные ремонты помещений детского, хирургического, родильного, приемного, физиотерапевтического отделений, терапевтического корпуса, процедурного кабинета. На эти цели израсходовано более 13 млрд рублей.

Более 3,5 млрд рублей было затрачено на ремонт здания кинотеатра “Зорька” и установку современного кинооборудования в формате 3D, ремонт районного художественного музея имени В. К. Бялыницкого-Бирули.

В соответствии с Указом Прэзидента Республики Беларусь “О дополнительных мерах государственной поддержки семей, которые воспитывают детей” только за 2015 год более 30 многодетных семей белыничан воспользовались возможностью назначения семейного капитала.

И это далеко не все хорошие и добрые начиная в нашем районе.

Мы, участники районного собрания, поддерживаем предложенную руководством страны главную цель пятилетки – повышение качества жизни населения на основе роста конкурентоспособности экономики, активизации рыночных институтов и инновационного развития. И уверены в ее достижении.

Все вместе мы должны идти вперед – к сохранению стабильности и порядка, свободы и независимости. Нам нельзя потерять то, что уже достигнуто за два десятилетия независимости нашей республики. Вместе с Президентом Республики Беларусь А. Г. Лукашенко наш народ построил свое государство – свободную и суверенную Беларусь. Взаимовыручка, доброта и милосердие – это то, что всегда отличало наших людей. История не раз доказывала единство и целеустремленность нашего народа.

Мы гордимся, что живем в мирной, спокойной, красивой, ухоженной стране. И сделаем все от нас зависящее, чтобы наши дети, внуки и правнуки могли свободно жить на своей земле под мирным небом.

И в ближайшей пятилетке, двигаясь по пути прогресса, мы вместе будем делать все, чтобы наша Беларусь уверенно входила в группу передовых стран мира!

20 мая 2016 года.

Пасля завяршэння сходу адбыўся цудоўны канцэрт, урачыста прасякнуты любоўю і патрыятызмам да роднага краю і Беларусі. Песні, танцы падрыхтавалі творчыя калектывы Бялыніччыны, у тым ліку і дзіцячыя.

ruc

snop

У фае РЦК дзейнічалі шматлікія выставы твораў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, народных умельцаў, фотавыставы, якія распавядалі пра значныя падзеі жыцця раёна за прайшоўшую пяцігодку. Калектыў хлебазавода райспажыўтаварыства прадставіў сваю апетытную прадукцыю.

vet

Бачна, што працоўны і творчы патэнцыял Бялыніччыны невычэрпны, а значыць, і ўсе задачы, якія будуць пастаўленыя на пятым Усебеларускім народным сходзе, акажуцца нам па сіле.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

У ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Анатоль ДРАЗДОЎ,

дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу:

— Я ўпершыню прыму ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу, які з’яўляецца важнейшай палітычнай падзеяй пяцігадовага жыцця краіны. Гэта для мяне і вялікі гонар, і вялікая адказнасць, і адчуванне ўласнай далучанасці да прыняцця важнейшых дзяржаўных рашэнняў, ад якіх залежыць будучыня нашай Беларусі. У сённяшні няпросты час усім нам трэба думаць і дзейнічаць па-дзяржаўнаму.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *