Кубак пераможцы адправіўся ў Гродна

У адкрытым першынстве Бялыніцкага раёна па гандболе сярод дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння, прысвечаным памяці Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева, перамагла каманда з горада Гродна.

Спаборніцтвы праходзілі на ФАКу “Друць” 12-14 мая. Удзел у іх прынялі 5 каманд: з Бялынічаў, Гомеля, Мінска, Гродна і Наваполацка. Апошняя заняла ІІ месца, а вось наша каманда апынулася на 3 прыступцы п’едэстала гонару.

Арганізатарам і спонсарам турніру выступіла раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, старшыня якой Віктар ПАДОЛЬСКІ ўручыў камандам кубкі і медалі. 8 лепшых гульцоў турніру былі адзначаны каштоўнымі падарункамі.IMG_1303

IMG_1277

IMG_1261

IMG_1253

IMG_1244

IMG_1213

IMG_1187

IMG_1174

IMG_1309

 

 

Анастасія МАКЕЕВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *