У раёне завяршылася рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без гвалту”

Падчас яе правядзення супрацоўнікі РАУС, РАНС, спецыялісты раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі сельвыканкамаў наведалі грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку РАУС за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносінаў. А гэта — 63 жыхары раёна.

Дзевяць чалавек атрымалі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці правапарушэнняў у побыце. Двое пастаўлены на ўлік РАУС. У адносінах да аднаго грамадзяніна вынесена ахоўнае прадпісанне.

У час правядзення акцыі ў РАУС паступілі 6 паведамленняў аб сямейных скандалах, па выніках разгляду якіх да адміністрацыйнай адказнасці па ч 2 арт. 9.1 КаАП Беларусі былі прыцягнуты 5 грамадзян. Злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў зарэгістравана не было.

Юлія МАРОЗАВА,

ст. інспектар прафілактыкі ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *