У СВК “Калгас “Радзіма” прайшла традыцыйная маёўка

veerУ СВК “Калгас “Радзіма” прайшла традыцыйная маёўка, на якой работнікі сельгаспрадпрыемства разам адсвяткавалі паспяховае завяршэнне веснавых палявых работ і зімоўкі грамадскага статка жывёлы.

Халоднае дажджлівае надвор’е вымусіла арганізатараў мерапрыемства перанесці яго з Вішоўскага амфітэатра ў канцэртную залу сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Аднак гэта акалічнасць не засмуціла ўдзельнікаў свята, а, наадварот, нават спрыяла павышэнню адчування еднасці калектыву. У зале, як гаворыцца, яблыку не было дзе ўпасці.

Адкрыў маёўку старшыня праўлення кааператыва Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, які падвёў вынік зробленаму. Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што ў цэлым калектыў СВК “Калгас “Радзіма” добра папрацаваў у час пасяўной кампаніі. Руплівыя вішоўскія сейбіты своечасова, высокаякасна і з захаваннем тэхналогіі правялі веснавыя палявыя работы. Прычым агульная плошча сяўбы ярыны склала 5 тыс га замест запланаваных 3,5. Тым самым зроблены чарговы крок на далейшае ўмацаванне кармавой базы гаспадаркі, якая, дарэчы, заўсёды з’яўляецца трывалай і ствараецца са значным запасам. Гэта дазваляе не толькі забяспечваць кармамі калгасную жывёлу, але і прадаваць іх іншым сельгасарганізацыям. Таксама сёлетняя пасяўная, дзякуючы прафесіяналізму механізатараў і беражлівым адносінам да тэхнікі, прайшла са зніжанымі выдаткамі на набыццё новых запчастак.

Кіраўнік гаспадаркі выказаў шчырую падзяку ўсім, хто прадэманстраваў выдатную працу на веснавым полі, малочна-таварных і жывёлагадоўчых комплексах і фермах, іншых вытворчых участках.

Лепшыя працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” падняліся на сцэну, каб прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі і атрымаць каштоўныя падарункі: механізатары Мікалай ДАРЭЧКІН, Міхаіл КУЛЯШОЎ і Аляксандр ПЕТУШКОЎ, аператары машыннага даення Вольга ПАНЦЯЛЕЕВА, Ніна ЯКУШАВА і Вера БАЛЬШАКОВА, жывёлавод Жанна СУСЛЯНКОВА, шафёр Уладзімір КАЗЛОЎ, прадстаўнікі іншых прафесій. Іх дамашнія гаспадаркі папоўніліся ў гэты дзень такімі рэчамі, як мультыварка, тэлевізар, набор посуду, веласіпед.

Прадоўжылася добрая традыцыя заахвочваць маладых спецыялістаў сельгаспрадпрыемства за руплівую працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пуцёўкамі на адпачынак. На гэты раз дзесяць чалавек адправяцца адпачываць на Чорнаморскае ўзбярэжжа Крыма. Акрамя гэтага, сёлета паездкай у дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак” заахвочаны дзесяць вучняў Вішоўскай СШ, бацькі якіх добрасумленна працуюць у СВК “Калгас “Радзіма” і сацыяльна-культурнай сферы аграгарадка.

На працягу ўсяго мерапрыемства мясцовыя самадзейныя артысты і мастацкія калектывы падтрымлівалі добры настрой прысутных цікавымі канцэртнымі нумарамі.

mehanizm

 

dayark

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *