Не знікнуць бясследна

Дванаццаць без звестак зніклых грамадзян зараз шукаюць супрацоўнікі РАУС. Сем чалавек прапалі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Перад адпраўленнем на працу ў краіны блізкага і далёкага замежжа НЕАБХОДНА:

— дакладна ведаць, дзе вы будзеце жыць і працаваць;

— паведаміце родным і блізкім адрас, па якім збіраецеся пражываць, назву арганізацыі альбо імя і прозвішча працадаўцы, яго адрас і кантактныя тэлефоны;

— абавязкова дамоўцеся аб тым, як будзеце падтрымліваць са сваякамі сувязь;

— зрабіце копіі ўсіх сваіх дакументаў, якія сведчаць асобу. Адзін камплект пакіньце ў родных ці блізкіх, а другі вазьміце з сабой;

— знаходзячыся на тэрыторыі іншай дзяржавы, неадкладна паведамляйце сваякам аб змене месца пражывання ці працы;

— НЕ ЗЛОЎЖЫВАЙЦЕ СПІРТНЫМІ НАПОЯМІ падчас знаходжання на тэрыторыі іншай дзяржавы, а таксама ў час прыбыцця на месца працы ці ад’езду дамоў.

Вікторыя САФАРАВА,

оперупаўнаважаны АКВ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *