Пратэрмінаваны тавар!

Камітэт дзяржкантролю працягвае публікаваць спісы гандлёвых аб’ектаў, у якіх выяўлены тавары з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці.

У красавіку ў такі спіс патрапілі 55 аб’ектаў, з іх 13 – паўторна з улікам 2015 года. У 11 аб’ектах гандаль няякаснымі таварамі спынены двойчы, у 2 – тройчы.

Найбольшая колькасць парушальнікаў у гэтым месяцы выяўлена ў Клімавіцкім раёне, дзе зафіксаваны 18 ненадзейных гандлёвых кропак.

У гандлёвых аб’ектах нашага раёна няякасныя і пратэрмінаваныя тавары былі знойдзены ў Бялынічах у магазінах “Родны кут”, “Ласточка”, “Заводской”, “Мечта”, “Продукты”. А таксама ў аг. Вішоў – міні-магазін “Белорусский”.

Кантроль па выкананні гандлёвага заканадаўства працягваецца.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *