Заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва

25 мая прайшоў міжведамасны сход па пытаннях арганізацыі аздараўлення і занятасці непаўналетніх у летні перыяд.

Перад дырэктарамі ўстаноў адукацыі і спорту выступіў і выконваючы абавязкі начальніка РАУС Сяргей КРАСНОЎ. Ён звярнуў увагу на тое, што міліцыя пастаянна гатовая да супрацоўніцтва са школамі:

— Калі ёсць магчымасць папярэдзіць злачынства, ёй трэба скарыстацца. Лепш паведаміць супрацоў-нікам РАУС, калі заўважылі нейкія групоўкі моладзі, калі ведаеце ў твар завадатараў. З імі будзе праведзена гутарка, і, хочацца спадзявацца, што гэта дапаможа пазбегнуць здарэнняў. Нават дробныя, здавалася б, нязначныя парушэнні здольныя ў будучыні перарасці ў цяжкія злачынствы. Калі за пяць першых месяцаў мінулага года злачынстваў, зробленых непаўналетнімі, зарэгістравана не было, сёлета іх ужо два.

Таксама Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што напярэдадні летніх канікул з дзецьмі павінна праводзіцца абавязковая прафілактычная работа.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *