Часопіс Дзяржкантролю

Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь прапануе аформіць падпіску на штоквартальны часопіс «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі».

У часопісе размяшчаюцца матэрыялы з практыкі работы Камітэта дзяржкантролю, якія суправаджаюцца прыкладамі і рэкамендацыямі, адказы на пытанні чытачоў з тлумачэннем прымянення норм заканадаўства, вынікі найбольш значных праверак.

Выданне Камітэта дзяржкантролю не з’яўляецца выключна ведамасным, у ім публікуюцца інтэрв’ю з вядомымі бізнесменамі, палітычнымі дзеячамі, расказваецца пра малавядомыя факты і падзеі ў свеце.

Важнай асаблівасцю часопіса з’яўляецца публікацыя матэрыялаў культурнай тэматыкі. У рубрыцы “Духоўная прастора” на беларускай мове друкуюцца нарысы пра вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, на вокладцы — рэпрадукцыі вядомых беларускіх жывапісцаў.

Аформіць падпіску можна ў бліжэйшым аддзяленні паштовай сувязі.

Падпісная кампанія праводзіцца да 22 чэрвеня 2016 года.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *