На базе ФАКу “Друць” прайшлі спаборніцтвы па Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна на базе ФАКу “Друць” прайшлі спаборніцтвы па Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Спартсмены-аматары дэманстравалі свае здольнасці ў розных дысцыплінах, сярод якіх былі плаванне, скачкі ў даўжыню, чаўночны бег, падцягванне. Па выніках гэтага этапа спартакіяды першае месца заняла каманда ПМК-241, серабро ў ЦРБ, а тройку лепшых замкнула зборная аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

sport sprt sp

ДУМКІ ЎСЛЫХ

Алена АРЛОЎСКАЯ, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай частцы:

— Наш калектыў рэгулярна прымае ўдзел у разнастайных спартыўных і культурных мерапрыемствах. Нягледзячы на напружаны працоўны графік, медработнікі з задавальненнем прадстаўляюць установу ў спартыўных спаборніцтвах. Асабліва актыўнай з’яўляецца моладзь, якой, дарэчы, у ЦРБ працуе шмат.

Віталь ХІТРЫКАЎ, муляр ПМК-241:

— Гадоў сорак займаюся для сябе спортам. Лічу, што спартакіяды трэба праводзіць часцей. Валейбол, баскетбол, плаванне – усе віды спорту аздараўляюць арганізм, робяць нас мацней. Вельмі хочацца, каб і моладзь актыўна ўдзельнічала ў спаборніцтвах.

Вікторыя РАТНІКАВА, фельчар-лабарант ЦРБ:

— Спартыўныя першынствы сярод калектываў дадаюць колеру ў шэрыя будні. Можна абстрагавацца ад працы, пагутарыць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы. Таксама гэта выдатная матывацыя для самаўдасканалення.

Мікалай СЫЦЭВІЧ, намеснік дырэктара БУКП “Жылкамгас” па ідэалагічнай рабоце:

— Каманда настроена добра. Кожны стараецца выступіць дастойна. У нас ёсць інструктар па фізічнай культуры і спорце, які дапамагае працаўнікам падрыхтавацца да спаборніцтваў. Вось у мінулым годзе калектыў “Жылкамгаса” заваяваў першае месца. І сёлета пастараемся быць у лідарах.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *