Не зломлены вайною

Ветэран Мікалай ПАЧКАЙ неахвотна расказваў пра Вялікую Айчынную вайну. Жорсткія выпрабаванні баямі пакінулі ў яго душы глыбокія раны.

veter

Дваццацігадовы хлопец з вёскі Пупса (сучасная назва – Майск) у 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас службы ён, вядома, часта ўяўляў сабе, як вернецца дамоў, да родных. Аднак усе планы і мары перакрэсліла вайна – Мікалая Пачкая адправілі на фронт.

У жніўні 1942 года Мікалай Мікалаевіч атрымаў званне старшыны кулямётнай роты. Ураджэнец Бялыніччыны самааддана змагаўся за мір і свабоду, вызваляў Крым, Каўказ. За адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Мікалай Пачкай быў узнагароджаны ордэнам Чырвоная Зорка, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Каўказа”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945”.

Прайшоўшы ўсю вайну, у 1946 годзе старшына Мікалай Пачкай вярнуўся дамоў і пачаў будаваць мірнае жыццё. Уладкаваўся ў саўгас “Эсьмоны”.

— Да кожнага свята нашаму бацьку дасылалі падарункі, — гаворыць адна з шасці дачок ветэрана Кацярына РУМЯНЦАВА. – У саракавую гадавіну Перамогі яму ўручылі ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені. Бацька пайшоў з жыцця ў 1997 годзе, аднак памяць аб ім жыве і па сённяшні дзень у сэрцах яго дзяцей і ўнукаў.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *