У мінулае – праз квест-гульню

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі выступілі арганізатарамі квест-гульні, удзел у якой прынялі вучні 10-х класаў СШ № 1 і № 2.

Рабятам было неабходна паслядоўна, перамяшчаючыся ад кропкі да кропкі, знайсці зашыфраваныя ў заданнях аб’екты гістарычнай часткі Бялынічаў. На кожным прыпынку каманду чакалі прадстаўнікі бібліятэкі, а на апошнім – раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, якія распавядалі пра месца, яго гісторыю і задавалі пытанні. За правільныя адказы “квестары” атрымлівалі часткі пазла. З іх у канцы гульні трэба было скласці герб Бялынічаў.

Кожную каманду суправаджалі настаўнікі, якія сачылі за самастойнасцю выканання заданняў і бяспекай руху школьнікаў.

У час пазнавальнай і захапляльнай гульні рабяты наведалі Ільінскую гару, старыя каталіцкія могілкі і мемарыяльны помнік-гармату, прысвечаны партызанскаму атраду Дзяніса Давыдава, які вызваліў Бялынічы ад французскіх акупантаў у лістападзе 1812 года. Пабачылі ацалелую архітэктурную спадчыну былога мястэчка, успомнілі пра жыццё і творчасць знакамітага земляка Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Строгае журы ўлічвала не толькі эрудыцыю, але і хуткасць перамяшчэння “квестараў”. У выніку заслужаную перамогу ў квест-гульні святкавалі вучні СШ №1, якія атрымалі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама бясплатныя квіткі на любы кінасеанс у кінатэатр “Зорка”. Не засталіся з пустымі рукамі і іх сапернікі: яны былі заахвочаны білетамі на дыскатэку ў РЦК.

PUZZ push pus gerb

run

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *