Абласны злёт юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў у Магілёве

пожУ мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды-пераможцы раённых і гарадскіх злётаў, а таксама Магілёўскага аддзялення БМГАВП “Экстрым”.

Наш раён прадстаўляла дружына з гучнай назвай “Утаймавальнікі агню”. Рабяты дэманстравалі свае веды, эрудыцую і спрытнасць у конкурсах “Знатакі АБЖ”, “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”, “Пажарная эстафета”, “Агляд строю і песні”, а таксама “Конкурс фатаграфіі”.

Па выніках спаборніцтва “бялыніцкія ўтаймавальнікі” занялі 12 агульнакаманднае месца сярод 23 каманд.

Эдуард АТРАШКОЎ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *