Рупліўцы механізаванага атрада

У гэтыя сонечныя чэрвеньскія дні актыўна назапашваюць кармы з траў першага ўкосу члены атрада корманарыхтоўшчыкаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

У таварыстве, як і ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, работы арганізаваны ў адзін сістэмны ланцужок. Карэспандэнт раёнкі асабіста ўпэўніўся ў гэтым, калі завітаў на поле каля аграгарадка Свяцілавічы.

На касілцы УЭС-2-250 шчыраваў Уладзімір КУНДЗЕРАЎ, з граблямі завіхаўся Сяргей АКУНЁЎ, здрабнялі падсохлую траву Міхаіл БАРЫСЕНКА і Ілья ШУТОЎ. На адвозцы здробненай масы да месца закладкі сенажу былі задзейнічаны вадзіцелі МАЗаў Віктар ПАЎЛАЎ, Сяргей МАРГУНОЎ, Мікалай КАНАКОРАЎ, Міхаіл ІГНАТОВІЧ і Уладзімір КАНАВАЛАЎ.

Дасць прабуксоўку хоць бы адно звяно ланцуга – парушыцца ўвесь тэхналагічны канвеер. Таму і стараецца кожны ўдзельнік нарыхтоўчага атрада не падводзіць каманду.

Усяго для забеспячэння жывёлы кармамі на зімовы перыяд ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” неабходна нарыхтаваць 1510 тон сена, 20030 – сенажу і 15200 – сіласу. Асноўная ўвага надаецца тэмпам нарыхтоўкі і якасці кармоў.

IMG_5339 IMG_5323 IMG_5309

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *