Згубіліся шчаня і парасё

smiling-1160445_640На мінулым тыдні, згодна інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе былі складзены на 14 грамадзян. Зарэгістраваны 5 фактаў прычынення пабояў, 4 — дробнага хуліганства. Супрацоўнікі РАСК узбудзілі крымінальныя справы за незаконную здабычу рыбы, катаванне і за распаўсюджванне шкодных камп’ютарных праграм. 136 парушэнняў правілаў дарожнага руху зафіксавалі супрацоўнікі АДАІ РАУС.

Збег сабака. 23 мая ў райаддзел міліцыі звярнуўся жыхар аграгарадка Вішоў з просьбай дапамагчы знайсці яго шчаня. Сібірскі хаскі ўзростам 4,5 месяца згубіўся 14 мая пры невядомых абставінах у вёсцы Крукі.

Знікла парасё. Бялынічанін паведаміў супрацоўнікам РАУС, што з 22 па 23 мая з летняга загона на прысядзібным падворку яго дачнага дома знікла парасё вагай каля 30 кг.

Непрыемная дробязь. У той жа дзень у райаддзел міліцыі паступіла паведамленне пенсіянеркі з райцэнтра аб тым, што нехта скраў поліэтыленавы пакет з яе асабістымі рэчамі ў магазіне “Тысяча дробязяў”. Праводзіцца праверка.

Ашаламляльныя адносіны. 24 мая ў прыёмны пакой ЦРБ з дыягназам “закрытая чэрапна-мазгавая траўма, сатрасенне мазгоў, удар грудной клеткі, кровападцёк левага вока” пасля сваркі з сужыцелем патрапіла жыхарка райцэнтра.

Даўгі спаганяюць нагамі. 24 мая ў РАУС паступіла заява бялынічанкі, у якой яна просіць аказаць дапамогу па спагнанні доўгу. 300 долараў ЗША жанчына пазычыла знаёмай, аднак тая, відавочна, іх вяртаць не плануе.

Шкоднік. 26-27 мая нехта спусціў ваду з возера ў вёсцы Вылаў, адчыніўшы шлюз. Аб гэтым супрацоўнікам міліцыі паведаміў дырэктар “ПМК-83 Вадбуд”. Матэрыял для далейшай праверкі накіраваны ў міжрайінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.

Самавольства. 27 мая ў РАУС звярнулася медсястра дзіцячага аддзялення ЦРБ: дастаўленая ў бальніцу ў стане алкагольнага ап’янення бялынічанка без дазволу вывела з ЦРБ сваё дзіця.

Куды прыводзіць агрэсія. Пенсіянерка з райцэнтра паведаміла ў райаддзел міліцыі, што нідзе не працуючая знаёмая спрабуе пабіцца з яе братам. Да разгляду ў судзе адміністрацыйнага пратакола, складзенага на дэбашырку, яна будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.

Парушальнік на дарозе. Матацыкліст без права кіравання быў затрыманы супрацоўнікам АДАІ РАУС у першы дзень лета ў райцэнтры. Праводзіцца праверка.

Анастасія МАКЕЕВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *