З максімальным прафесіяналізмам

Здаецца, няма такой справы, з якой не справілася б старшы інструктар раённага вузла паштовай сувязі Юлія МУРАЎЁВА.

пашт

Маладая жанчына заўсёды паспявае зрабіць усё і самым найлепшым чынам. Зараз яна часова выконвае абавязкі начальніка перасовачнага аддзялення паштовай сувязі №3 і дапамагае ўнікнуць ва ўсе тонкасці работы новаму паштальёну.

Яе асноўнымі абавязкамі з’яўляюцца навучанне новых работнікаў, правядзенне рэвізій. Дарэчы, працоўны стаж у 6 гадоў дазваляе выконваць іх з максімальным прафесіяналізмам.

Станоўча адзываецца пра Юлію Мураўёву і намеснік начальніка РВПС Аксана НІЗАЎЦОВА:

— Упэўнена ў Юліі заўсёды. Гэта добрасумленны спецыяліст, які выконвае свае абавязкі з адказнасцю. Яна робіць вельмі важную працу. Бо менавіта ад таго, як навучыш новых супрацоўнікаў, які задасі ім напрамак, залежыць вынік дзейнасці ўсяго калектыву аддзялення.

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *