На Магілёўшчыне ўжо адбыліся 9 лясных пажараў

З пачатку сёлетняга пажаранебяспечнага перыяду на Магілёўшчыне ўжо адбыліся 9 лясных пажараў, якія знішчылі амаль 9 гектараў лесу.

Днямі гарэлі пяцігадовыя лясныя пасадкі ў Свяцілавіцкім лясніцтве. Агонь знішчыў каля гектара маладога лесу.

Прычына пажару – чалавечы фактар: нехта не патушыў касцёр. Загаранне маладых пасадак выявіла лясная ахова, якая і патушыла пажар уласнымі сіламі.

НАША ДАВЕДКА

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўстаноўлены трэці клас пажарнай небяспекі з пяці магчымых. Забарона на наведанне лясоў не ўведзена. Аднак, знаходзячыся ў лесе, неабходна строга выконваць правілы пажарнай бяспекі: разводзіць вогнішчы трэба толькі ў адмыслова адведзеных для гэтага месцах. Закончыўшы адпачынак, касцёр абавязкова залівайце вадой ці засыпайце пяском.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *