У ААТ “Аграсэрвіс” корманарыхтоўка праходзіць актыўна і без аўралу

У ААТ “Аграсэрвіс”, як і ў іншых сельгаспрадпрыемствах раёна, корманарыхтоўка праходзіць актыўна і без аўралу. Уся неабходная тэхніка была своечасова падрыхтавана да адказнага перыяду, таксама як і траншэі для закладкі сенажу. Гаспадарцы неабходна нарыхтаваць сёлета 20658 тон сенажу, 1400 тон сена, 13434 тоны сіласнай масы. А таму корманарыхтоўшчыкі добра ведаюць цану кожнай рабочай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастоеў.

сен

 

У полі за вёскай Навасёлкі спорылася праца: скошаная трава падсушвалася і здрабнялася, а потым дастаўлялася да сянажнай ямы. Адлегласць да яе ад месца нарыхтоўкі кармоў невялікая, за кароткі час МАЗ паспявае “абярнуцца” туды і назад, таму прастоеў у кормаўборачнага атрада няма.

Па стану на 7 чэрвеня ў раёне першы ўкос траў праведзены на плошчы 4044 гектары, што складае 60% да плана.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *