Бялынічанка Кацярына НІЗАЎЦОВА атрымала медаль ад Пятра ПАРАШЭНКІ

Парадны пінжак бялынічанкі Кацярыны НІЗАЎЦОВАЙ літаральна абсыпаны шматлікімі ўзнагародамі. Днямі ветэран атрымала яшчэ адзін знак падзякі за праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны мужнасць і гераізм.

Два гады таму Прэзідэнт Украіны Пётр ПАРАШЭНКА падпісаў указ аб заснаванні медаля “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў”. І вось ваенны камісар Алег ДЗЯМЕШЧАНКА разам з вядучым спецыялістам па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні Ігарам АСІПЁНКАМ завіталі да Кацярыны Нізаўцовай, каб уручыць узнагароду суседняй дзяржавы.

— Прыемна, што пра нас не забываюць, — дзеліцца ўражаннямі Кацярына Іванаўна. – Самае галоўнае, каб было моцнае здароўе і мірнае неба над галавой!

мед3

Тэкст і фота Вольгі ГОЛЬЦАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *