Урачыста сустракалі афіцыйную дэлегацыю Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі

У чацвер на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей бялынічане ўрачыста сустракалі афіцыйную дэлегацыю Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Дэлегацыя Тульскай вобласці на чале з першым намеснікам губернатара-старшынёй ураду Юрыем АНДРЫАНАВЫМ прымала ўдзел у трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што напярэдадні праходзіў у Мінску. У ходзе гэтага мерапрыемства, паведамілі ў камітэце эканомікі Магаблвыканкама, Магілёўская вобласць падпісала дагаворы аб супрацоўніцтве з двума рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі: Тульскай і Новасібірскай абласцямі.

Магілёўскі аблвыканкам і ўрад Тульскай вобласці заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

У рамках свайго дзелавога візіту на Магілёўшчыну прадстаўнікі органаў улады і дзелавых колаў Тульшчыны наведалі фарэлевую гаспадарку “Вабіч”, пазнаёміліся з дзейнасцю ААТ “Бабуліна крынка”, пабывалі ў шэрагу спартыўных устаноў Прыдняпроўскага краю.

На сустрэчы ў аблвыканкаме, удзел у якой прыняў губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, абмяркоўваліся перспектыўныя накірункі далейшага супрацоўніцтва паміж гэтымі беларускім і расійскім рэгіёнамі.

Да слова сказаць, вынікі трэцяга і двух папярэдніх форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі пацвярджаюць эфектыўнасць выбранай формы ўзаемадзеяння як значнага спосабу інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, паглыблення саюзніцкіх, сацыяльна-эканамічных, навуковых, навукова-тэхнічных, адукацыйных і культурна-гуманітарных сувязяў паміж двума брацкімі народамі.

a tula

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *