Яго дзённая норма – двайное заданне

Для корманарыхтоўшчыкаў СВК “Калгас “Радзіма” кіраўніцтва гаспадаркі паставіла канкрэтную задачу: за самы аптымальны тэрмін правесці ўборку ўраджаю траў першага ўкосу і нарыхтаваць якасныя кармы.

У гэтым сельгаспрадпрыемстве нарыхтоўку травяных кармоў для грамадскага статка жывёлы заўсёды ставяць упоравень са жнівом, таму сумнявацца ў паспяховым выкананні названага задання няма ніякіх падстаў. Чалавечы фактар, у падмурку якога не толькі добрасумленнасць і працавітасць, самадысцыпліна працаўнікоў, але і ўнікальная матывацыйная сістэма, плюс надзейна падрыхтаваная ўборачная тэхніка, адсутнасць праблем з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, дастатковая колькасць загадзя назапашанай стрэч-плёнкі і сеткі – усё гэта разам і садзейнічае плённасці працы.

kazakov

Адным з тых механізатараў, хто ў гэтыя адказныя дні самааддана з ранку да вечара шчыруе на калгасных сенажацях, з’яўляецца і Уладзімір КАЗАКОЎ. На трактары МТЗ – 1221, які агрэгатуецца з падборшчыкам-абмотчыкам Comprima CF 155 XC, Уладзімір Аляксандравіч з пачатку ўборкі падабраў і загарнуў у стрэч-плёнку ўжо больш за дзве тысячы тон сянажнай масы. Малады механізатар даведзеную дзённую норму выпрацоўкі (загарнуць у плёнку 60 тон падсушанай да патрэбнай кандыцыі травы) звычайна перавыконвае ў два, а ў некаторыя дні нават і ў тры разы. І гэта з’яўляецца выразным праяўленнем не толькі яго працавітасці, але і дасканаласці асваення рэгуліровак Comprima CF 155 XC, тэхналогіі нарыхтоўкі сенажу.

Іншымі словамі, Уладзімір Казакоў – высокі прафесіянал! Таму, да слова сказаць, ён і добра зарабляе: кожны працоўны дзень яму прыносіць больш як па мільёну рублёў. А ў канцы месяца атрымае яшчэ і вызначаныя прэміяльныя даплаты – за тое, што малады, за стаж працы і гэтак далей.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *