Адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж склалі на трох работніц ККП “Хлебазавод” райста

Адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж склалі на трох работніц ККП “Хлебазавод” райста, якія ў маі бягучага года скралі гатовую прадукцыю цэха хлебапячэння.

Двух пекараў аддзела прамысловасці з крадзенымі боханамі хлеба затрымалі 19 мая супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы. Аднак гэты інцыдэнт не спыніў трэцюю жанчыну – заквашчыцу гэтага ж аддзела, якая 28 мая таксама патрапілася міліцыянерам з крадзенай прадукцыяй завода.

Санкцыя ч.1 арт. 10.5 КаАП Беларусі “Дробны крадзеж” прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. Але гэта не адзінае непрыемнае наступства таго, што зрабілі жанчыны. На пасяджэнні праўлення і прафсаюзнага камітэта райста было вырашана прыцягнуць віноўніц да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасцяў.

Рэха здарэння зачапіла і іншых работнікаў завода: за адсутнасць кантролю за падначаленымі ў частцы забеспячэння захаванасці маёмасці райста заўвагі аб’яўлены кіраўніку аддзела прамысловасці, начальніку вытворчасці і кантралёру якасці гатовай прадукцыі гэтага структурнага падраздзялення.

Анастасія МАКЕЕВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *