“Бялыніцкія музыкі” на вышыні

Днямі ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці прайшоў XIX Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

SAMSUNG CSC

SAMSUNG CSC

Фестываль стаў сапраўдным святам народнай мастацкай культуры для ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, творчым форумам для музыказнаўцаў і навукоўцаў, прынёс радасць ад новых сустрэч і перамог.

Удзел у ім прынялі мастацкія калектывы з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Эстоніі і Беларусі. Творчую дэлегацыю Магілёўскай вобласці на фестывалі прадстаўлялі гарманіст Пётр КУДРАВЕЦ і народны ансамбль народнай музыкі і песні «Бялыніцкія музыкі» пад кіраўніцтвам Вольгі МАІСЕЕНКА.

Выступленне нашых землякоў прыйшлося даспадобы прафесійнаму журы і гледачам. Па выніках творчага спаборніцтва ансамбль «Бялыніцкія музыкі» за выкананне кампазіцыі «Эсьмонская крутуха» ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата трэцяй ступені. А Пётр Кудравец стаў пераможцам сярод гарманістаў і заваяваў Дыплом лаўрэата першай ступені.

Дзяніс РУЦКІ,

удзельнік ансамбля.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *