Памыліліся на мільярд?

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў і маёмасці ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.

Кантралёры ўстанавілі, што пры ажыццяўленні пазабюджэтнай дзейнасці гэта ўстанова незаконна перакладала частку сваіх расходаў на бюджэт. За кошт няправільнага размеркавання затрат на аплату камунальных паслуг паміж выдаткамі бюджэту і выдаткамі па прадпрымальніцкай дзейнасці цэнтрам з абласнога бюджэту ў 2014-2015 гг. незаконна атрымана больш за 1 млрд рублёў.

Акрамя таго, устаноўлены парушэнні парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, вядзення касавых аперацый і іншыя. Па выніках праверкі Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці. Незаконна атрыманыя сродкі будуць вернуты ў бюджэт.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *