Днямі міліцыянеры-канваіры нашай краіны адзначылі ўтварэнне спецыяльных устаноў і канвойных падраздзяленняў

У 1935 годзе загадам камісарыята ўнутраных спраў БССР абавязкі па суправаджэнні ў суды грамадзян, якія ўтрымліваюцца пад вартай, ускладзены на органы працоўна-сялянскай міліцыі. Сёння супрацоўнікі спецустаноў і канвойных падраздзяленняў выконваюць шырокі спектр абавязкаў, які ўключае ў сябе ахову і канваіраванне падазроных, у дачыненні да якіх праводзяцца следчыя дзеянні.

Такая праца цесна звязана з правамі чалавека, а міліцыянер павінен належна выконваць свае службовыя абавязкі, каб не дапусціць надзвычайных здарэнняў. Для супрацоўнікаў рэгулярна праводзяцца вучэбна-метадычныя зборы, у якіх прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі пракуратуры, суда, следчых органаў. Вялікая ўвага надаецца прафесійнай падрыхтоўцы асабовага складу, удасканаленню практычных навыкаў прыняцця прафесійна-пісьменных рашэнняў ва ўмовах ускладнення аператыўнай абстаноўкі. У рамках штогадовых збораў адбываецца і абмен перадавым вопытам па забеспячэнні аховы пры канваіраванні грамадзян, якія ўтрымліваюцца пад вартай, папярэджанні надзвычайных здарэнняў у ізалятары часовага ўтрымання.

Для прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў праводзіцца шэраг практычных і тэарэтычных заняткаў. Маладыя супрацоўнікі нясуць службу з больш дасведчанымі і падрыхтаванымі міліцыянерамі. На сённяшні дзень створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага выканання імі службовых абавязкаў.

За 5 месяцаў бягучага года з адміністрацыйна арыштаваных грамадзян, якiя ўтрымлiваліся ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС, больш за 26 млн рублёў было спагнана ў даход дзяржавы. Працэнт спагнання грашовых сродкаў з’яўляецца адным з самых высокіх у вобласці.

З пачатку 2016 года ва ўмовах ІЧУ ўтрымліваліся 342 грамадзяніны, 36 з якіх — па падазрэнні ў злачынствах. Па выніках службовай дзейнасці за студзень-май бягучага года калектыў ізалятара часовага ўтрымання РАУС па асноўных паказчыках працы знаходзіцца ў ліку лідараў у рэспубліцы.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *