Чарговая спартыўная перамога бялынічан

Абласныя спаборніцтвы ў рамках чэмпіяната Беларусі па лёгкай атлетыцы па праграме IAAF “Kids Athletics” сярод юнакоў і дзяўчат 2006 г.н. і маладзей прайшлі на магілёўскім стадыёне “Спартак”. Сярод іншых 6 каманд вобласці ўдзел у іх прынялі і прадстаўнікі нашага раёна пад кіраўніцтвам Валянціны ЦЫБУЛЬСКАЙ.

Па выніках захапляючых саперніцтваў па розных відах прыжкоў, хуткаснай лесвіцы, кіданні кап’я і мяча, бар’ернай эстафеце і інш. бялынічане прызнаныя лепшымі з лепшых.

Пераможцы паўдзельнічаюць у фінальных спаборніцтвах, якія пройдуць 23 чэрвеня ў г.Гродна.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *