Аляксандр Лукашэнка: адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну

Адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адзінства народа, мабілізацыя ўсіх яго сіл — тое, што трэба, каб не толькі выстаяць у ліхую часіну, але і прадухіліць яе надыход, зберагчы мір у краіне і зберагчы саму краіну.

Многія і ў грамадстве, і ў СМІ звярнулі ўвагу на дату правядзення Усебеларускага сходу — 22 чэрвеня. «Гэта сапраўды сімвалічная, трагічная і — самае галоўнае — павучальная дата. Роўна 75 гадоў таму пачалася самая страшная і кровапралітная вайна ў гісторыі. Мы добра памятаем яе ўрокі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «І галоўны ўрок у тым, што любую, нават самую вялікую бяду можна адолець толькі разам, — прадоўжыў Прэзідэнт. — Калі перад тварам цяжкасцей народ аб’ядноўваецца, а людзі не падаюць духам, то любыя перашкоды пераадольныя і любыя мэты дасягальныя».

Прэзідэнт нагадаў аб яшчэ адным важным уроку, які дае мінулае. «Нельга быць бесклапотнымі і самаўпэўненымі. Нельга легкадумна ставіцца да будучага. Нельга дазваляць застаць сябе неспадзеўкі, як гэта было ў тыя гады. Трэба ўмець своечасова прадбачыць і прадухіліць небяспеку», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Сёння ў Беларусі няма такой жа трагічнай сітуацыі, як тры чвэрці стагоддзя таму, у краіне мір, спакой і парадак. «Мы жывём на сваёй зямлі — жывём сціпла, але ў дастатку. На прыкладзе нашых суседзяў мы пераканаліся: мір — вялікая, найвялікшая каштоўнасць. Страціць яго вельмі лёгка, а шлях ад міру да вайны можа быць вельмі кароткім», — перасцярог беларускі лідар. У сувязі з гэтым абараназдольнасці і бяспецы дзяржавы ў Беларусі надаецца першараднае значэнне. Распрацаваны і прыняты Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і новая рэдакцыя Ваеннай дактрыны, у якіх сфармуляваны асноўныя задачы і вызначаны напрамкі дзейнасці з улікам сучасных пагроз і выклікаў. «Галоўнае для нашай дзяржавы — міралюбная шматвектарная знешняя палітыка», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *