Праверылі жылкамгас

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка БУКП “Жылкамгас”, падчас якой кантралёрамі выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У 2014-2015 гг. прадпрыемствам не забяспечана выкананне парадку прадастаўлення дзяржаўных сродкаў у пазыку. Таксама выяўлены парушэнні пры выкарыстанні адлічэнняў насельніцтва на капітальны рамонт жылых дамоў, у працы з адходамі, пры складанні статыстычнай справаздачнасцi і вядзенні бухгалтарскага ўліку. Не належным чынам выконваліся патрабаванні санітарных правілаў і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры эксплуатацыі будынкаў.

Па выніках праверкі на прадпрыемства і 9 яго службовых асоб накладзены штрафы на агульную суму 26,7 млн рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 12 работнікаў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *