Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера “Факел” усклалі кветкі да помніка загінулым землякам

У рамках грамадска-патрыятычнай акцыі “Помнім. Шануем” выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера “Факел”, які працуе пры СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, напярэдадні адной з самых трагічных дат для нашага народа – пачатку Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да помніка загінулым землякам і правялі каля яго ўрачыстую лінейку “З чаго пачынаецца памяць”. Гэтае мерапрыемства – чарговы напамін аб тых страшэнных падзеях 22 чэрвеня 1941 года, калі беларускую зямлю пачалі руйнаваць фашысцкія снарады. Як адзначыла намеснік дырэктара СШ №1 па выхаваўчай рабоце Ларыса ФІЯЛКОЎСКАЯ, эстафету памятных мерапрыемстваў прадоўжыць літаратурна-музыкальная кампазіцыя “Аб подзвігу нашых дзядоў і бацькоў”, конкурсы чытальнікаў патрыятычных вершаў і аўтараў тэматычных малюнкаў.

Помнік 1

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *