За выдатную працу

Ужо чатыры дзесяцідзёнкі выдатна адпрацавалі будатрадаўцы ПЛ №17 на ўзвядзенні памяшканняў жывёлагадоўчага комплексу летняга ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы па зімовай тэхналогіі СВК “Калгас “Радзіма”, што ўзводзіцца ў вёсцы Саглассе.

Для навучэнцаў кіраўніцтва гаспадаркі стварыла ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы, вызначыла сістэму яе аплаты. І хлопцы адказалі працавітасцю, дысцыплінаванасцю, выкананнем усіх умоў працоўнага пагаднення.

За выдатную працу праўленне гаспадаркі рашыла аддзячыць будатрадаўцам з ПЛ №17. Днямі за кошт сродкаў сельгаспрадпрыемства каля двух дзясяткаў будатрадаўцаў пабывалі з экскурсіяй у Брэсцкай крэпасці. Яны наведалі 5-ы форт цытадэлі, агледзелі саму крэпасць і яе тэрыторыю, пабывалі ў музеі.

брэст

Ул. інф.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *