“Бронзавы” поспех бялынічан

Завяршыўся фінальны этап Алімпійскіх дней моладзі Магілёўскай вобласці па футболе сярод юнакоў 2001-2002 гадоў нараджэння. Добры вынік у іх паказала каманда МЦ “Ветразь”.

Бялынічане ўпэўнена выйгралі занальныя спаборніцтвы і выйшлі ў ліку 8 лепшых каманд вобласці ў фінальную частку турніру. У сваёй групе каманда “Ветразь” разграміла дружыну з Клімавіч з лікам 5:0, згуляла ўнічыю з камандай Магілёўскага раёна (1:1) і прайграла зборнай горада Магілёва (0:3).

У заключным матчы за трэцяе месца бялыніцкія футбалісты былі мацнейшыя за сапернікаў з Асіповічаў і заслужана заваявалі бронзавую ўзнагароду спаборніцтваў.

Лепшымі ў камандзе “Ветразь” сталі Павел ЛІСТАПАД, Цімафей ГАЛІЦЫН, Георгій МАРУШКІН, Арцём ПАРАШКОЎ.

Сяргей ЗАЙКОЎСКІ,

загадчык аддзела фізічнага выхавання і тэхнічнай творчасці МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *