Крымінальны пульс: Свядомы чалавек супраць нядбайнага

На мінулым тыдні 48 адміністрацыйных пратаколаў былі складзены на жыхароў раёна за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе. Аб гэтым карэспандэнту раёнкі паведаміў начальнік штаба РАУС Дзмітрый ІГНАТОВІЧ. Акрамя таго, зарэгістраваны 5 фактаў дробнага хуліганства і 2 прычыненні пабояў. 7 крымінальных спраў былі ўзбуджаны райаддзелам следчага камітэта.

Парушэнні ў працы вартавой аховы працягваюць фіксаваць міліцыянеры. 15 чэрвеня вартаўнікоў пашы ААТ “Бялынічы”, што побач з вёскай Сіваі, выявілі спячымі, а 16 чэрвеня прадстаўнік гэтай адказнай прафесіі працаваў на машынным двары ААТ “Падзевічы” ў стане алкагольнага ап’янення.

Вясковы дэтэктыў. На пачатку 7 гадзіны раніцы 16 чэрвеня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі вёскі Прыбар: жанчына выявіла не толькі прапажу авечак са сваёй загарадзі, але і некаторыя дэталі здарэння.

Пакінуць без нагляду – значыць, падарыць камусьці. 18 чэрвеня бялынічанка такім чынам падарыла мех бульбы, пакінуты ў пад’ездзе свайго дома.

Уцякла рагатая. У той жа дзень па дапамогу супрацоўнікаў РАУС звярнуўся бялынічанін: з поля паблізу яго дома збегла каза.

Выканаў грамадзянскі абавязак. 18 чэрвеня аб п’яным вадзіцелі паведаміў у РАУС жыхар вёскі Ермалавічы. На шчасце, нецвярозы магіляўчанін не паспеў стаць прычынай ДТЗ, бо быў затрыманы міліцыянерамі.

Анастасія МАКЕЕВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *