Пратэрмінаваны тавар!

Камітэт дзяржкантролю працягвае публікаваць спісы гандлёвых аб’ектаў, у якіх выяўлены тавары з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці.

У маі ў такі спіс патрапілі 67 аб’ектаў, з іх 24 – паўторна з улікам 2015 года. У 19 аб’ектах гандаль няякаснымі таварамі спынены двойчы, у 4 – тройчы. Лідарам стаў магазін №16 “Родны кут” Клімавіцкага райста, які дапусціў такія парушэнні ў пяты раз.

Найбольшая колькасць парушальнікаў у гэтым месяцы выяўлена ў Быхаўскім раёне, дзе зафіксаваны 18 ненадзейных гандлёвых кропак.

Кантроль па выкананні гандлёвага заканадаўства працягваецца.

* * *

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў 4-х крамах Клімавіцкага райста спынена рэалізацыя 28 найменняў харчовых тавараў з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці на агульную суму амаль 1,5 млн рублёў.

Сярод выяўленых кантралёрамі няякасных прадуктаў апынуліся тавары, дапушчальны тэрмін рэалізацыі якіх мінуў больш за 3 месяцы. Напрыклад, у краме № 22 “Таццяна” пакупнікам прапаноўвалася пратэрмінаваная на 45 дзён каўбаса салямі сыравэнджаная, на 81 дзень — набор рыбны для юшкі, на 115 дзён — макавае начынне і г.д.

Як высветлілася, на працягу каляндарнага года за такія правапарушэнні гэта райста тройчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак належных высноў яго кіраўніцтва не зрабіла.

На юрыдычную асобу і 9 работнікаў прылаўка накладзены адміністрацыйныя спагнанні. Аблспажыўсаюзу рэкамендавана прыцягнуць вінаватых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *