Сяргей КРАСНОЎ – начальнік РАУС

Загадам Міністра ўнутраных спраў Беларусі на пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Бялыніцкага райвыканкама прызначаны падпалкоўнік міліцыі Сяргей Красноў.

Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся ў Магілёве ў 1977 годзе. Скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС Беларусі ў 1997 годзе, а ў 2001-м – Акадэмію МУС Беларусі.

Служыў у аддзеле ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёў, старшым оперупаўнаважаным упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі па Магілёўскай вобласці, старшым оперупаўнаважаным аддзялення па раскрыцці цяжкіх злачынстваў упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магаблвыканкама, старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магаблвыканкама.

Перад прызначэннем на пасаду начальніка РАУС Сяргей Красноў служыў начальнікам ізалятара для часовага ўтрымання грамадзян, якія знаходзяцца пад вартай альбо затрыманых, УУС Магаблвыканкама.

Анастасія МАКЕЕВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *