Традыцыйны турыстычны злёт доўжыўся на працягу мінулых выхадных у вёсцы Восліўка

Традыцыйны турыстычны злёт, які праходзіць у рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна доўжыўся на працягу мінулых выхадных у вёсцы Восліўка.

Сёлета ўдзел у ім прынялі 10 каманд: СВК “Калгас “Радзіма”, жылкамгаса, ААТ “Новая Друць”, ЦРБ, РАНС, ПМК-241, лясгаса, ПЛ №17, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

У асабістых і агульнакамандных заліках члены дружын дэманстравалі спрытнасць у кіданні дроцікаў, хуткасць – у велаэстафеце. Творчасць і фантазію ўдзельнікам давялося праявіць у конкурсах сценгазет, страў і песні.

Па выніках двухдзённай барацьбы безумоўную перамогу заваявала каманда ААТ “Новая Друць”, другое месца занялі турысты ПЛ №17, трэцімі сталі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

стра

komm

лицей

Ган

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара і Генадзя ДАЎГАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *