Шлях да выпраўлення

Каб папярэдзіць злачынствы і правапарушэнні раней судзімых, супрацоўнікі РАУС правялі прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за дадзенай катэгорыяй грамадзян.

Падчас арганізаваных акцый “Ярмарка вакансій” і “Дабравест” жыхары раёна, якія знаходзяцца на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, мелі магчымасць атрымаць неабходную псіхалагічную дапамогу, а таксама даведаліся пра вакансіі ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна.

Акрамя таго, прысутным патлумачылі некаторыя нормы заканадаўства і нагадалі аб мерах, якія прымаюць супрацоўнікі РАУС для папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў.

Вольга КОРШУНАВА,

ст. інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *