Як абмяняць пашпарт

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, павінен абмяняць пашпарт у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння або пустых лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання.

Дарэчы, за пражыванне па несапраўдным пашпарце прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.3 арт. 23.55 ПВКаАП у выглядзе папярэджання альбо штрафу да 4 базавых велічынь.

Менш чым за адзін год, але не пазней чым за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта жыхарам нашага раёна неабходна звяртацца ў групу па грамадзянстве і міграцыі РАУС па адрасе: г.п. Бялынічы, вул. Мічурына, 13.

Пры сабе заяўнік павінен мець пашпарт, які падлягае абмену; 4 каляровыя фатаграфіі памерам 40х50 мм, пасведчанне аб нараджэнні дзіця ў выпадку, калі ён мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту; пасведчанне аб заключэнні шлюбу ў выпадку, калі ён знаходзіцца ў шлюбе; пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб ім у выпадку скасавання шлюбу; пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб’яўленнi грамадзянiна памерлым у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка; пасведчанне аб нараджэнні; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

З грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, плата пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца. Для астатніх яна складае 1 базавую велічыню. У выпадку, калі неабходна абмяняць пашпарт у паскораным парадку, дадаткова спаганяецца 0,5 базавай велічыні.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры — 1 месяц з дня падачы заявы альбо 15 дзён у паскораным парадку.

Тэрмін дзеяння пашпарта для грамадзян Беларусі, якія не дасягнулі 64-гадовага ўзросту, складае 10 гадоў. Пасля 64 і 99 гадоў дакумент дзейнічае да 100- і 125-гадовага ўзросту грамадзян, адпаведна.

Галіна СТАРАВОЙТАВА,

інспектар ГГіМ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *