Кошт зменшыўся на мільярды

Супрацоўнікі камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці правялі таксама праверку КУП “Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”, падчас якой выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У 2013-2016 гг. былі дапушчаны парушэнні парадку фарміравання кошту асобных аб’ектаў будаўніцтва, правядзення падрадных таргоў, арганізацыі будаўнічага працэсу, нарматыўных тэрмінаў узвядзення шэрагу аб’ектаў, а таксама няякаснае выкананне на іх будаўніча-мантажных работ і патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры эксплуатацыі будынкаў.

Па выніках праверкі прадпрыемства і 5 яго службовых асоб аштрафаваны на 159 млн рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 8 работнікаў прадпрыемства. Кошт будаўніцтва 39 дзяржаўных аб’ектаў прадпрыемства і 16 яго даччыных УКБ зменшаны на 90,9 млрд рублёў. Зняты з разлікаў ці вернуты ў бюджэт з улікам індэксацыі 140 млн рублёў завышэнняў кошту будаўніцтва аб’ектаў абласнога УКБ.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *