Праверылі “Зеніт”

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці
праведзена праверка ААТ “Зеніт”, у ходзе якой быў выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У 2014-2015 гг. таварыствам не забяспечана выкананне заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг), парадку вядзення касавых аперацый, выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў, а таксама патрабаванняў санітарных правілаў і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры эксплуатацыі будынкаў.

Па выніках праверкі на прадпрыемства і 6 яго службовых асоб накладзены штрафы на агульную суму 21,3 млн рублёў.

Алег САДОЎСКІ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *